25 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Транснефть» назвалі прычыну прыпынення прапампоўвання нафты праз «Дружбу»

7
У «Транснефть» назвалі прычыну прыпынення прапампоўвання нафты праз «Дружбу»

Пастаўкі расейскай нафты праз «Дружбу» ў Польшчу адноўленыя.

Пастаўкі нафты ў Польшчу трубаправодам «Мазыр - Берасце», які з'яўляецца часткай нафтаправода «Дружба», адноўленыя. Пра гэта паведаміў РБК афіцыйны прадстаўнік «Транснефть» Ігар Дзёмін.

Паводле ягоных слоў, пастаўкі былі прыпыненыя праз тое, што на лініі электраперадачы на тэрыторыі Беларусі ўпала дрэва. Праблему зліквідавалі на працягу трох гадзін, прапампоўванне расейскай нафты адноўленае, сказаў Дзёмін.

Аднаўленне паставак нафты ў Польшчу пацвердзіў таксама прэсавы сакратар кампаніі «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, паведамляе «Інтэрфакс».

«Польская старана праблему зняла. Транзіт аднаўляецца. Аператары пачынаюць рух нафты, працэс пачаты ў поўным аб'ёме», - сказаў ён.

Пра прыпыненне прапампоўвання расейскай нафты праз «Дружбу» стала вядома раней 23 кастрычніка. Паводле слоў Цішчанкі паліва, што паступала, збіралася ў рэзэрвуарным парку лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі «Валадарскай», які разлічаны на больш як 500 тысяч куб.м.

Нафтаправод "Дружба" ў Беларусі падзяляецца на дзве ніткі - паўночную і паўднёвую. Праз першую, што ідзе ад Мазыра да Берасця, нафта пастаўляецца ў Польшчу, а затым у Нямеччыну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках