19 красавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская ў Даніі сустрэлася з прэм'ер-міністрам і прайшла маршам з беларусамі

1
Ціханоўская ў Даніі сустрэлася з прэм'ер-міністрам і прайшла маршам з беларусамі

Таксама адбыліся сустрэчы ў прафзвязах і круглы стол Дацкага інстытута супраць катаванняў.

23 кастрычніка заканчваецца візіт экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Данію. Як паведамляе яе тэлеграм-канал, гэты дзень выдаўся насычаным.

Святлана Ціханоўская пагутарыла з міністрам замежных спраў Даніі Епэ Кофадам. Ён падтрымаў беларускі народ і адзначыў, што Данія стварае Фонд новай дэмакратыі, каб падтрымліваць грамадзянскую супольнасць - у тым ліку і ў Беларусі, паведамляе прэс-служба палітыка.

На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн гаворка ішла аб тым, што адбываецца ў Беларусі, а таксама аб ультыматуме, тэрмін якога заканчваецца ў гэтую нядзелю, 25 кастрычніка.

З прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ціханоўская абмеркавала перамовы аб новых выбарах і краіны, якія могуць удзельнічаць у арганізацыі гэтых перамоў. Яна падкрэсліла, што перамовы аб новых выбарах павінны пачацца ў 2020-м годзе і новыя выбары таксама павінны быць прызначаныя да канца года.

Таксама ў пятніцу Ціханоўская сустракалася з прадстаўнікамі прафзвязнага руху Даніі і Еўропы, НДА і ўзяла ўдзел у круглым стале Дацкага інстытута супраць катаванняў DIGNITY.

Акрамя таго, тэлеграм-канал Ціханоўскпя апублікаваў фота і відэа Марша беларусаў у Даніі з ейным удзелам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках