29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусы выбілі з-пад крывасмока адміністрацыйны рэсурс»

15
«Беларусы выбілі з-пад крывасмока адміністрацыйны рэсурс»
ФОТА: TUT.BY

Спыняцца нельга.

«Беларусы, а страйк ужо паказаў сваю сілу, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!». - Вы маглі ўявіць сабе два месяцы таму, каб крывасмок скасаваў мітынг у гонар сябе ўлюбёнага, на які людзей спрабавалі зганяць рознымі метадамі і ў тым ліку звальненнем ужо на наступны дзень у выпадку непрыходу?

Праз два месяцы наш народ выбіў з-пад крывасмока адміністрацыйны рэсурс. Ультыматум дзейнічае ўжо цяпер. Нельга спыняцца, беларусы.

Усебеларускі страйк з 26 кастрычніка - гэта чарговы цвік у дошкі труны лукашэнкаўскага рэжыму.

Мы паказалі, што не змірымся ніколі з гэтым паразітам, які мучыць нашу краіну. Мы будзем ігнараваць ягоныя загады і так проста, як бязвольных рабоў, нас ужо не загнаць на ягоныя мітынгі.

Трэба ціснуць усім разам і муры, якія здаваліся непарушнымі 26 гадоў рухнуць - і мы ўздыхнём свабодна.

Народны ультыматум дзейнічае!»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках