19 красавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн падаражэў

Біткойн падаражэў

Крыптавалюта дасягнула максімуму больш чым за год.

Крыптавалюта біткойн падаражэла і дасягнула максімуму больш чым за год. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, паведамляе "Лента.ру".

Цана біткойна прабіла адзнаку 13 тысяч даляраў упершыню з чэрвеня 2019 года. Рост адбыўся на фоне заявы аплатнай сістэмы PayPal аб тым, што яна дадае функцыю куплі і продажу крыптавалют. Кампанія паведаміла пра навацыю 21 кастрычніка.

PayPal не будзе браць плату за захоўванне лічбавых грошай і да канца 2020 года не збіраецца спаганяць камісію пры ўгодах з крыптавалютамі. Апроч іншага, у 2021 годзе ў PayPal з'явіцца магчымасць расплачвацца крыптавалютай у 26 мільёнах гандлёвых пунктаў.

У цэлым за кастрычнік біткойн набавіў блізка 26 адсоткаў. Аналітыкі амэрыканскага банка JPMorgan у сярэдзіне кастрычніка заявілі, што крыптавалюта пераацэненая і мае каштаваць на 13 адсоткаў менш.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках