28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін звольніў нязменнага першага намесніка дырэктара ФСБ

6
Пуцін звольніў нязменнага першага намесніка дырэктара ФСБ
СЯРГЕЙ СМІРНОЎ
ФОТА: АНДРЭЙ ЯПІХІН/ТАСС

Ягоную службу звязвалі з атручваннем Навальнага.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін звольніў з пасады першага намесніка дырэктара ФСБ Сяргея Смірнова. Пра гэта РБК расказалі дзве крыніцы, блізкія да службы.

Генерал арміі Смірноў каардынаваў у ФСБ дзейнасць найважнейшых для яе філій: дэпартамента вайсковай контрвыведкі, службы эканамічнай бяспекі, службы аховы канстытуцыйнага ладу. На пасаду першага намесніка дырэктара ФСБ Расеі ён быў прызначаны ў чэрвені 2003 года.

У 2019 годзе быў арыштаваны адзін падначалены Смірнова - кіраўнік "банкавага" аддзела ФСБ Кірыл Чаркалін. Палкоўніка ФСБ абвінавацілі ў атрыманні хабару, а дома ў яго знайшлі агулам блізу 12 млрд расейскіх рублёў. Паводле версіі следства, Чаркалін дапамагаў банкірам, чые банкі ўжо пазбавіліся ліцэнзіі або найбліжэйшым часам меліся спыніць дзейнасць на пастанову ЦБ. У гэтым выпадку прадпрымальнікі пры пасярэдніцтве высокапастаўленых супрацоўнікаў праваахоўных структур маглі арганізаваць вывад сродкаў з праблемных фінансавых устаноў, а таксама ўнікнуць крымінальнай адказнасці.

Як сцвярджае The Bell, разам з Чаркаліным на сустрэчы з банкірамі хадзіў і Сяргей Смірноў. Пасля арышту Чаркаліна было закранутае пытанне аб адстаўцы Смірнова, пішуць "Открытые медиа".

16 кастрычніка аб магчымай датычнасці кантраляванага ім аддзела да замаху на апазіцыянера Аляксея Навальнага пісала брытанская газэта The Guardian. Але крыніцы РБК сцвярджаюць, што Смірноў звольнены не пасля скандалу, а па дасягненні гранічнага веку - яму споўнілася 70 гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках