19 красавiка 2024, Пятніца, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску пройдзе Горды жаночы марш прафесій

4
Заўтра ў Менску пройдзе Горды жаночы марш прафесій
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

14.00, за дзень да Народнага ўльтыматуму.

Незалежныя тэлеграм-каналы паведамілі аб правядзенні 24 кастрычніка ў Менску Гордага жаночага маршу прафесій:

«ГОРДЫ ЖАНОЧЫ МАРШ ПРАФЕСІЙ!

ЗА ДЗЕНЬ ДА НАРОДНАГА ЎЛЬТЫМАТУМУ!

24.10-14: 00

Сквер Сімона Балівара (ідзем у бок Праспекту)

«Я выхавальніца. Дзякуючы мне, сотні бацькоў могуць хадзіць на працу і выхоўваць дзяцей. І я буду страйкаваць».

«Я прыбіральшчыца. Дзякуючы мне, у вас чысціня і парадак. І я буду страйкаваць».

«Я архітэктарка. Дзякуючы мне, у вас трывалы дах над галавой і цёплыя сцены. І я буду страйкаваць»

Мы выйдзем сваімі баявымі працоўнымі атрадамі!

І раскажам, чаго пазбавіцца дзяржава, якая адмаўляецца нас чуць.

Калі мы спынімся 26 кастрычніка, хто будзе пячы вам хлеб ці рабіць стрыжкі? Рэзерваваць туры, прадаваць ежу, рамантаваць тэхніку, вучыць вашых дзяцей, ствараць лекі?

Напішыце на плакатах аб вашай працы. Калі вы студэнтка, лекарка ці пенсіянерка - напішыце, як падтрымліваеце страйкоўцаў.

У суботу мы пакажам, чые галасы гучаць на жаночых маршах!

Памятаеце: ні наша прафесія, ні наш час не належаць дзяржаве.

Усё гэта - наша. І мы можам забраць гэта ў кожны момант».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках