25 красавiка 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя «Нафтана»: Крыніцай дзяржаўнай улады з'яўляецца народ

2
Працоўныя «Нафтана»: Крыніцай дзяржаўнай улады з'яўляецца народ
PHOTO: NAVINY.BY

Магутны відэазварот.

Супрацоўнікі ААТ «Нафтан» апублікавалі новы відэазварот да беларускіх уладаў і грамадзянскай супольнасці. У ім яны пералічылі артыкулы Канстытуцыі аб правах і свабодах, якія, на іхнюю думку, сёння ў нашай краіне не выконваюцца або трактуюцца вольна, паведамляе «Народная Воля».

Таксама яны нагадалі, што, згодна з Канстытуцыяй, ніхто не павінен цярпець ад катаванняў і гвалту, а чалавек, ягоныя правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

«Людзьмі быць і людзьмі звацца!» – галоўны пасыл супрацоўнікаў «Нафтана».

Папярэдні відэазварот у падтрымку беларусаў завадчане прадставілі ў пачатку кастрычніка. У ім яны таксама выказалі жаданне жыць у мірнай, свабоднай, незалежнай, расквітнелай краіне, дзе выконваюцца правы і свабоды чалавека, дзе працуюць законы, дзе адзінай крыніцай улады з'яўляецца народ.

Характэрна, што відэазварот быў апублікаваны праз некалькі дзён пасля прызначэння Лукашэнкам на прадпрыемства новага дырэктара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках