18 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан паведаміў пра гібель расейскага падлетка ў выніку абстрэлу ў Карабаху

Азербайджан паведаміў пра гібель расейскага падлетка ў выніку абстрэлу ў Карабаху

У нанясенні ўдару абвінавачваюць Арменію.

У выніку «варожага ракетнага ўдару» па азербайджанскім горадзе Гянджа загінуў грамадзянін Расеі 2007-га года нараджэння, паведамляе РБК са спасылкай на Генпракуратуру Азербайджана.

У Генпракуратуры ўдакладнілі, што юнак атрымаў раненне пры ракетным удары тыдзень таму, 17 кастрычніка. Лекары спрабавалі выратаваць юнака, але не змаглі. Ён памёр у лякарні.

Таксама ва ўстанове сцвярджаюць, што з раніцы 24 кастрычніка Арменія праводзіць інтэнсіўны ракетны і артылерыйскі абстрэл Геранбойскага і Тэртэрскага раёнаў краіны. У выніку нападаў загінуў жыхар вёскі Кябірлі 2004-га года нараджэння.

РБК звярнуўся з запытам у расейскую амбасаду ў Азербайджане.

Баі на мяжы Арменіі і Азербайджана ў Нагорным Карабаху аднавіліся ў канцы верасня. Бакі ўсклалі адказнасць адзін на аднаго і ўвялі ваеннае становішча. З абодвух бакоў ёсць страты сярод вайскоўцаў і мірнага насельніцтва. Як паведаміў 22 верасня расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, з абвастрэння канфлікту ў Карабаху загінулі блізу 5 тыс. чалавек, у кожнага з бакоў загінулі блізу 2 тыс. чалавек. У Мінабароны Нагорнага Карабаха на той момант паведамлялі пра 874 загінулых вайскоўцаў арміі краіны. Азербайджан звесткі пра загінулых не раскрывае.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках