20 красавiка 2024, Субота, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е ў нядзелю

4
Якім будзе надвор'е ў нядзелю

Прагноз сіноптыкаў на найбліжэйшыя дні.

25 кастрычніка ў начны час рэспубліка яшчэ застанецца пад уплывам франтальнай сістэмы, якая перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку, удзень на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, піша pogoda.by.

Уначы і раніцай месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы, удзень без істотных ападкаў. У асобных раёнах туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы +3.. +9°С, удзень +8.. +15°С.

26 кастрычніка ў Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае з праясненнямі, без істотных ападкаў надвор'е. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы +3.. +8°С, удзень ад +10°С на паўночным усходзе, да +18 на паўднёвым захадзе рэспублікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках