20 красавiка 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў Горды жаночы марш

6
У Менску прайшоў Горды жаночы марш

Беларускі прайшліся калонай па праспекце Незалежнасці.

Незалежныя тэлеграм-каналы заклікалі беларусак выйсці 24 кастрычніка на Горды жаночы марш прафесій.

Сайт Charter97.org вёў анлайн-трансляцыю Марша.

15:45 Ля ГЦ «Маскоўска-Bенскі» на праспекце Незалежнасці дзяўчыны - удзельніцы пратэстнага маршу - наважылі разыходзіцца. Крычаць «Да заўтра!».

15:35 Калона рухаецца ў бадзёрым тэмпе. Дзяўчыны мінулі плошчу Якуба Коласа, не затрымліваючыся на ёй, і пайшлі далей.

15:26 Удзельніцы Марша развярнуліся каля кінатэатра «Кастрычнік» і рухаюцца ў бок плошчы Якуба Коласа.

15:20 Зараз Марш выглядае вось так. Фота ад «Нашай Нівы».

Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by

15:11 Жанчыны скандуюць «Адзін за ўсіх - і ўсе за аднаго».

15:10 Калона набліжаецца да станцыі метро «Акадэмія Навук».

15:09 Яркія фота з Марша ад тэлеканала «Белсат».

Фотa: Belsat.eu
Фотa: Belsat.eu
Фотa: Belsat.eu
Фотa: Belsat.eu
Фотa: Belsat.eu

15:06 Жаночы Марш дасягнуў ужо плошчы Якуба Коласа.

15:03 Удзельніцы Марша скандуюць: «Мы идем по лужам, Саша нам не нужен!»

15:01 Жаночы марш у яркіх кадрах ад «Радыё Свабода».

Фотa: «Радыё Свабода»
Фотa: «Радыё Свабода»
Фотa: «Радыё Свабода»
Фотa: «Радыё Свабода»

14:54 Калона ўдзельніц акцыі пратэсту рухаецца па праспекце Незалежнасці. Яго ўдзельніцы скандуюць «Пошел вон, ты и твой ОМОН!».

14:49 Жаночы марш дайшоў да Плошчы Перамогі.

14:49 «Студэнты - наш гонар!», - скандуюць жанчыны.

14:45 Выдатныя твары беларускага пратэсту. Яшчэ фота з Жаночага маршу.

Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by

14:41 «Сыходзь, пустабрэх!» - вось яшчэ якія плакаты прынеслі жанчыны на Марш.

Фотa: Belsat.eu
Фотa: Belsat.eu
Фотa: Belsat.eu
Фотa: Belsat.eu

14:40 Вельмі прыгожая і крэатыўная ўдзельніца Жаночага маршу прыйшла са сваім плакатам.

Фотa: Belsat.eu

14:39 У калоне ўжо блізу тысячы пратэстоўцаў.

14:36 З вокнаў студэнты МДЛУ вітаюць жанчын нацыянальнымі сцягамі.

14:34 Калона жанчын ідзе поруч МДЛУ, скандуючы «Забастоўка!».

14:31 Удзельніц Жаночага маршу становіцца ўсё больш!

Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: nn.by
Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by
Фотa: onliner.by

14:28 У Менску дажджліва, але ўдзельніцы жаночага маршу ўсё роўна збіраюцца ў цэнтры горада на плошчы Балівара.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках