20 красавiка 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вылічылі самы прадукцыйны для мозгу ўзрост

4
Навукоўцы вылічылі самы прадукцыйны для мозгу ўзрост

Нямецкія навукоўцы правялі даследаванне, у рамках якога вывучаліся шахматныя партыі за апошнія 130 гадоў.

Гэта дазволіла вылічыць самы прадуктыўны для мозгу чалавека ўзрост.

Агулам спецыялістамі было вывучана блізу 24 тысяч шахматных партый. Са слоў аўтара даследавання Уве Сундэ, менавіта шахматы ўяўляюць з сябе адзіны інструмент, дзякуючы якому можна супаставіць эвалюцыю чалавечага розуму ў вялікі прамежак часу, паведамляе ferra.ru.

У выніку было высветлена, што інтэлектуальныя здольнасці шахматыстаў дэманстравалі рэзкі скачок да 20 гадоў, тады як пік быў зафіксаваны да 35 гадоў. У той жа час, пасля 45 гадоў гэты паказчык значна падаў. Апроч іншага даследчыкі выявілі, што чалавек стаў больш разумным як від, бо выніковасць партый на працягу апошніх 130 гадоў вырасла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках