19 красавiка 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША правялі сакрэтныя вучэнні ў Еўропе

3
ЗША правялі сакрэтныя вучэнні ў Еўропе

Вучэнні Austere Challenge 2021 праходзілі на працягу тыдня.

Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША (EUCOM) завяршыла ў пятніцу, 23 кастрычніка, сакрэтныя вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Нямеччыны. Вайскоўцы адпрацоўвалі хуткую мабілізацыю сіл на выпадак вайны, паведамляе выданне Stars and Stripes.

Са слоў дырэктара ў вучэннях і ацэнцы EUCOM генерал-маёра Джона Бойда, вучэнні Austere Challenge 2021 праходзілі на працягу тыдня. У іх былі задзейнічаны 4400 вайскоўцаў з ЗША і краін NATO.

«Яны (вучэнні - рэд.) маюць шырокую скіраванасць. Было б справядліва сказаць, што мы працуем над незлічоным мноствам праблем», - сказаў Бойд.

У Еўрапейскім камандаванні ЗША адзначылі, што адпрацоўвалася аб'яднанне войскаў хаўрусных дзяржаў на зямлі, моры, у паветры, кібер і касмічных прасторах у выпадку канфлікту.

«Вучэнні праходзілі ў перыяд паўсюднай занепакоенасці вайскоўцаў у сувязі з пагрозай з боку Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках