19 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеўскі суд абавязаў беларускую кампанію аплаціць пастаўку арматуры для БелАЭС з Украіны

6
Кіеўскі суд абавязаў беларускую кампанію аплаціць пастаўку арматуры для БелАЭС з Украіны

Прадукцыя была дастаўленая ў Беларусь у красавіку 2019 года.

Гаспадарчы суд Кіева пастанавіў спагнаць з беларускага ТАА «ЭнэргаСпецАрматура» больш за 1 мільён беларускіх рублёў запазычанасці за пастаўку ў 2019 годзе арматуры для будаўніцтва Беларускай АЭС, паведамляе «Радыё Свабода».

У выніку разгляду дзвюх спраў аб завінавачанасці грошы будуць спагнаныя на карысць ўкраінскага прадаўца - прыватнай кампаніі «Кіеўскае цэнтральнае канструктарскае бюро арматуры».

Акрамя таго, беларуская кампанія павінна кампенсаваць судовыя выдаткі - больш за 167 тысяч грыўняў (15,2 тысячы беларускіх рублёў у эквіваленце).

Пасля таго, як першая справа была пачатая ў студзені, беларуская кампанія пачала разлічвацца з украінскім прадаўцом, і суд прыпыніў справу. Першая справа была распачатая ў сувязі з невыкананнем абавязанняў паводле кантракту, укладзенаму ў снежні 2018 года.

У ліпені 2020 года разлікі спыніліся, і суд распачаў яшчэ дзве справы аб спагнанні завінавачанасці паводле іншага кантракту, падпісанага ў лютым 2018 года. Як і папярэдні, ён прадугледжваў аплату паслуг на працягу 175 дзён з моманту адпраўкі.

Прадукцыя была дастаўлена ў Беларусь у красавіку 2019 года, і ЭнэргаСпецАрматура павінна была аплаціць яе да сярэдзіны кастрычніка таго ж года.

Паводле ўмовы плацілі ў рублях. Беларуская кампанія можа абскардзіць прысуд на працягу 20 дзён. У выпадку адхіленні апеляцыі вырак увойдзе ў дзеянне 9 лістапада.

Нагадаем, надоечы стала вядома аб тым, што дзяржава не разлічылася з шмат якімі выканаўцамі, якія працуюць на будаўніцтве БелАЭС. Гэта паставіла некаторыя кампаніі на мяжу банкруцтва. А таксама вывела будаўнічую галіну як тып эканамічнай дзейнасці на лідэрскія пазіцыі ў канцэнтрацыі страт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках