25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар прафзвязу IndustriALL патрабуе ад рэжыму Лукашэнкі павагі правоў працоўных Беларуськалія

5
Генеральны сакратар прафзвязу IndustriALL патрабуе ад рэжыму Лукашэнкі павагі правоў працоўных Беларуськалія

Вальтэр Санчэс звярнуўся да кіраўніцтва Салігорскага РАУС.

Генеральны сакратар глабальнага прафзвязу IndustriALL Вальтэр Санчэс звярнуўся да кіраўніцтва Салігорскага РАУС з заклікам паважаць асноўныя працоўныя правы рабочых і спыніць пераслед лідараў прафзвязу.

Ліст быў накіраваны начальніку Салігорскага РАУС Аляксандру Шаравару, паведамляе afn.by са спасылкай на страйкам Беларуськалія

У лісце лідар прафзвязу апісвае безупынныя арышты лідараў страйкаму, сярод якіх знаходзіцца і віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафзвязу - Сяргей Чаркасаў. БНП у сваю чаргу з'яўляецца сябрам Глабальнага звязу IndustriALL, які сёння аб'ядноўвае больш за 50 мільёнаў рабочых ва ўсім свеце.

У лісце гаворыцца, што Глабальны звяз IndustriALL самым цвёрдым чынам асуджае пераслед і затрыманне Анатоля Бокуна, Сяргея Чаркасава, Юрыя Корзуна і Паўла Пучэні, работнікаў ААТ "Беларуськалій".

«Усе яны некалькі разоў адвольна затрымаліваліся за апошнія два месяцы. Відавочна, што гэтыя лідары, якія таксама з'яўляюцца сябрамі страйкавых камітэтаў, падпадаюць пад пераслед за іхнюю дзейнасць у прафзвязе, якая абароненая нацыянальным і міжнародным працоўным заканадаўствам».

Вальтэра Санчэса турбуюць і варункі, у якіх утрымліваюцца лідэры пратэсту, безупынныя перамяшчэнні з аднаго ІЧУ ў іншы, што можна прыраўняць да катаванняў:

«Таму неабходна, каб Салігорскі РАУС неадкладна спыніў пераслед і парушэнне працоўных правоў і правоў чалавека лідараў прафзвязу Анатоля Бокуна, Сяргея Чаркасава, Юрыя Корзуна і Паўла Пучэні і неадкладна вызваліў іх. У строгай адпаведнасці з нацыянальнымі і міжнароднымі законамі і стандартамі ў галіне правоў чалавека. Мы спадзяемся на вашы неадкладныя дзеянні і адказ."

Копіі звароту былі накіраваныя і ў мясцовыя органы ўлады, а таксама кіраўніцтву ААТ "Беларуськалій".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках