24 красавiка 2024, Серада, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі выканаў адну з умоў еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны

10
Зяленскі выканаў адну з умоў еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ДМЫТРО ЛАРЫН, УП

У ЕЗ, NАТО і ЗША вітаюць прыняцце закона „Аб выведцы”.

Украіна далей выконвае ўмовы для ўступлення ў NАТО, агучаныя раней кіраўніцтвам Альянсу. Менавіта з гэтай мэтай у краіне з'явяцца спецыяльныя органы і сістэма выведкі. Міжнародныя партнёры адзначаюць, што дакумент дапаможа парламенту эфектыўна сачыць за выведнымі органамі і спецыяльнымі службамі Украіны, бо стварае прававую базу для гэтага, адзначылі ў Кансультацыйнай місіі ЕЗ, паведамляе zn.ua.

"Нядаўняе прыняцце Закона "Аб выведцы" стварае прававую базу для эфектыўнага парламенцкага нагляду за выведнымі органамі і спецыяльнымі службамі Украіны. Гэта - важны крок на шляху да забеспячэння большай падсправаздачнасці і празрыстасці ў працы гэтых устаноў, з'яўляецца нарожным каменем цывільнага і дэмакратычнага кіравання гэтым сэктарам, а таксама адпавядае еўрапейскім і еўраатлантычным нормам і прынцыпам", - адзначаецца ў паведамленні місіі ў Facebook.

У амбасадзе ЗША ва Украіне таксама адзначылі важнасць прыняцця закона "Аб выведцы" на шляху еўраінтэграцыі Украіны.

"Эфектыўны парламенцкі нагляд за выведнымі органамі з'яўляецца надзвычай важным для забеспячэння іх падсправаздачнасці і спрыяння дэмакратычнаму кіраванню", - гаворыцца на старонцы амбасады ў Twitter.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках