19 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Калі Лукашэнка паедзе ў Маскву, то можа раптам моцна захварэць - на грып або COVID-19

20
Эдвард Лукас: Калі Лукашэнка паедзе ў Маскву, то можа раптам моцна захварэць - на грып або COVID-19
ФОТА З САЙТУ APOSTROPHE.UA

І яму давядзецца там застацца.

Эдвард Лукас, аўтар кнігі "Новая халодная вайна: пуцінская Расея і пагроза Захаду", былы рэдактар брытанскага часопіса Economist і даследчык Амэрыканскага цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў, у інтэрв'ю svoboda.org абмяркоўвае пратэсты ў Беларусі.

- Крэмль хоча шмат чаго. Але ёсць і нешта, чаго ён не хоча. У Крамлі не хочуць хаатычнага краху рэжыму Лукашэнкі. Для іх было б жахам, калі б ён скончыў так, як Чаўшэску. І нават тое, як ляснуў камуністычны рэжым у Чэхаславаччыне ў 1989 годзе, для іх непрымальна. Бо, на іхнюю думку, гэта быў бы "дрэнны прыклад" для самой Расеі. Таму Крамлю даводзіцца віхляць: з аднаго боку, ён хоча атрымаць нашмат больш, а з другога - ён не можа занадта моцна ціснуць на Лукашэнку, каб ягоны рэжым не ляснуўся.

... А калі ён паедзе ў Маскву, то можа раптам моцна захварэць - на грып або COVID-19 - і яму давядзецца там застацца, а ў гэты час у Менску можа адбыцца палацавы пераварот.

- Тры гады таму Вы казалі пра праблему, якая стаіць перад Захадам: як падтрымліваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, але не падтрымліваць рэжым. Нешта змянілася ў цяперашняй сітуацыі?

- Гэтая дылема ўсё яшчэ ёсць. Я маю сказаць, што Захад не вельмі пільна назірае за тым, што адбываецца ў Беларусі, за выняткам Літвы, якая заслугоўвае павагі за падтрымку свабоды, дэмакратыі і суверэнітэту Беларусі. Але ў свеце адбываецца шмат чаго іншага, і Брусэлю, Вашынгтону, Бэрліну і Лондану даводзіцца ўвесь час звяртаць увагу на іншыя рэчы.

Цяпер рызыка таго, што Беларусь будзе цалкам паглынутая ў саюзнай дзяржаве, мінімальная, хоць раней гэта было сур'ёзнай праблемай. Падобна да таго, цяпер гэта сур'ёзна не разглядаецца, і гэтая фундаментальная пагроза суверэнітэту Беларусі на парадку дня не стаіць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках