28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы далі новы прагноз пра знікненне лёду ў Антарктыдзе

1
Навукоўцы далі новы прагноз пра знікненне лёду ў Антарктыдзе

Вывучаная хуткасць гэтага працэсу.

Новае міжнароднае даследаванне, праведзенае навукоўцамі-кліматолагамі, паказала, што страта лёду ў Антарктыдзе будзе прадаўжацца цягам многіх стагоддзяў, піша nv.ua.

Знікненне лёду, верагодна, прадоўжыцца, нават калі змяненне клімату будзе ўзятае пад кантроль, мяркуюць навукоўцы з Універсітэта Маноша ў Аўстраліі.

«Наша даследаванне мяркуе, што страта лёду, якая адбываецца сёння ў Антарктыдзе, верагодна, будзе прадаўжацца без запаволення цягам доўгага часу, нават калі змяненне клімату будзе ўзятае пад кантроль», – сказалі асноўныя аўтары даследавання доктар Рычард Джонс і доктар Рос Уітмар з Універсітэта Монаш.

У даследаванні выкладаецца храналогія ўздзеяння на паверхню ледавіку Моўсан у раёне мора Роса, які зазнаў дынамічнае адступленне марскога ледавіковага покрыва пасля апошняга ледавіковага максімуму.

Звесткі фіксуюць сама менш 220 метраў рэзкага вытанчэння лёду ў перыяд ад 7500 да 4500 гадоў таму, за якім адбывалася значна больш павольнае станчэнне.

У параўнанні з рэгіянальнымі зменамі ўзроўню мора і тэмпературы акіяна, звесткі даследавання паказваюць, што пацяпленне акіяна, хутчэй за ўсё, прывяло да адступлення лініі зазямлення і скарачэння лёду, якое потым паскорылася ў выніку нестабільнасці марскога ледзянога покрыва.

«Мы паказваем, што частка антарктычнага ледзянога шчыта ў нядаўнім геалагічным мінулым зазнала хуткую страту лёду», – сказаў прафесар Эндру Макінтош, які ўзначальвае Школу Зямлі, атмасферы і навакольнага асяроддзя Монаш.

«Гэтая страта лёду адбывалася з хуткасцю, аналагічнай той, якая назіраецца ў хутка зменных частках Антарктыды сёння, і была выкліканая тымі ж працэсамі, якія, як мяркуецца, выклічуць бягучую і будучую страту масы антарктычнага лёду – пацяпленне акіяна, узмоцненае ўнутранымі зваротнымі сувязямі», – дадаў навуковец.

«Адступленне прадаўжалася цягам многіх стагоддзяў пасля таго, як яно было пачатае, а гэта азначае, што страта лёду, якая адбываецца ў Антарктыдзе сёння, верагодна, будзе доўжыцца неаслабна цягам доўгага перыяду», – падкрэслілі аўтары працы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках