25 красавiка 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Венедыктаў: Сітуацыя ў Беларусі турбулентная

11
Аляксей Венедыктаў: Сітуацыя ў Беларусі турбулентная

Прыйшоў час рабіць наступны крок пратэставаму руху.

Вядомы расейскі аглядальнік, галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў расказаў пра сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі ў святле візіту галоўнага чэкіста РФ у нашу краіну.

– Як мне ўяўляецца, Сяргей Нарышкін рыхтуецца да наступнага скоку ў сваёй кар'еры, – разважае Аляксей Венедыктаў на «Эху Москвы». – І гэты скачок можа быць і напэўна будзе звязаны перш за ўсё з міжнароднай дзейнасцю, або старшыня Рады Федэрацыі, або міністр замежных справаў.

Я думаю, што Сяргей Яўгенавіч паехаў не сам, натуральна. А паехаў як палітычны пасол Пуціна. Лукашэнка выдатна ведае, наколькі Нарышкін блізкі да Пуціна. З адной канторы, можна сказаць.

І я думаю, што Сяргей Яўгенавіч падштурхоўваў Лукашэнку да выканання тых абяцанняў або абавязальніцтваў, якія Лукашэнка ад імя Беларусі ўзяў на сябе менавіта. Канстытуцыйная рэформа, парламенцкія новыя выбары, потым выбары прэзідэнта без Лукашэнкі.

І, вядома, гэта таксама не можа не браць да ўвагі ні абагульнены Захад, ЗША, Еўропа. І ні пратэст.

І хачу адразу сказаць, што ў панядзелак чакаем інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай.

Але сітуацыя турбулентная. Прыйшоў час рабіць наступны крок пратэставаму руху. Я не ведаю, які. Таму што крокі бываюць розныя. Мы бачылі падобныя крокі ў Гішпаніі пасля смерці Франка. Мы бачылі падобныя крокі ў 1989 годзе ў Польшчы падчас «Салідарнасці» і камуністычнага ўрада. Але бачылі і ў Румыніі. І ў Кыргызстане. Таму скрыжаванне вось яно, яно зразумелае.

І паглядзім, як спрацуе ўльтыматум Ціханоўскай Святланы. Наколькі яна здолее вывесці людзей на забастоўкі ў першую чаргу. У яе галоўнае – страйкі тэма. І я не гатовы прадугледжваць і меркаваць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках