28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сустрэнемся ўжо ў новай Беларусі»

5
«Сустрэнемся ўжо ў новай Беларусі»

Кампаніі з розных сфер абвясцілі страйк з 26 кастрычніка.

26 кастрычніка некаторыя кампаніі надумалі зладзіць выходныя дні, а асобныя - сышлі на бестэрміновыя вакацыі, піша tut.by. Адны - з тэхнічных прычын (сандзень, інвентарызацыя, рамонт, абнаўленне ПА), іншыя – праз магчымыя праблемы з транспартам і інтэрнэтам, хтосьці - на знак салідарнасці. Сярод іх у тым ліку медцэнтры, крамы, інтэрнэт-крамы, бары, кавярні, моўныя школы, трэнажорныя залы, турыстычныя кампаніі, службы дастаўкі кветак, студыі дызайну, салоны прыгажосці, сэрвісныя цэнтры рамонту тэхнікі, більярдавыя клубы.

Працаўнікі некаторых кампаній, у тым ліку ІТ, напісалі заявы на выходны за свой кошт на 26 кастрычніка. Журналістам прыйшлі сотні паведамленняў, у асноўным з Менска, але ёсць і з некаторых іншых гарадоў (да прыкладу, Гародні, Віцебска, Берасця, Нясвіжа).

«Гэтая пастанова - наш маленькі ўклад у тое, каб жыццё ў краіне стала больш сумленным і справядлівым, а замест гвалту нас атачала б атмасфера павагі адзін да аднаго», - растлумачылі кліентам нерабочы дзень у панядзелак у адной з арганізацый.

«Панядзелак абвяшчаю непрацоўным днём у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы - кропля ў моры, але з гэтых кропель атрымліваецца акіян. За гэты дзень вы атрымаеце 2/3 тарыфу», - падаў вытрымку ліста сваім работнікам дырэктар адной з моўных школ.

«З 26-га да 27-га ў нас рамонт. Бар зачынены... Далей як Бог дасць», - анансавалі ў адным са сталічных бараў.

Фото: tut.by

Пры гэтым некаторыя арганізацыі заяўляюць, што сыходзяць у бестэрміновы адпачынак, дата аднаўлення работы невядомая. «Сустрэнемся ўжо ў новай Беларусі», - звярнулася адная з крам да сваіх кліентаў.

У прыватнай кампаніі, якая займаецца аптовым гандлем запчасткамі і ў якой працуе больш за 60 чалавек, распавялі, «палова офіса на панядзелак напісала за свой кошт». «Яшчэ ляжаць заявы і на 27-е, будзем глядзець, як пройдзе панядзелак», - распавёў адзін з работнікаў.

Адная з моўных школ пераносіць заняткі з панядзелка. «Цяпер многія з вас выказваюць устурбаванасць аб магчымасці наведвання заняткаў 26.10.2020 (панядзелак) у сувязі з магчымымі праблемамі ў перамяшчэнні па горадзе, складанасцямі ў працы гарадскога транспарту ў цэнтры, абмежаваннямі ў падачы мабільнага інтэрнэту ў Менску», - гаворыцца на сайце кампаніі.

Адна з прыватных будаўнічых кампаній паведаміла сёння працаўнікам, што «ўсе могуць застацца дома і працаваць (ці не працаваць) з дому, гэты дзень будзе аплачаны для ўсіх - незалежна ад вашай прысутнасці на працы».

Працаўнікі некаторых ІТ-кампаній узялі на 26 кастрычніка так званыя sick leaves - гэта аплатныя дні, якія можна выкарыстоўваць, каб «адляжацца дома». Даведка ад лекара пры гэтым не патрабуецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках