23 красавiка 2024, aўторак, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ працуюць над новымі санкцыямі супраць Лукашэнкі

9
У ЕЗ працуюць над новымі санкцыямі супраць Лукашэнкі

У Брусэлі ўважліва сочаць за апошнімі пратэстамі ў Беларусі.

У Еўрапейскім Звязе ідзе абмеркаванне новых санкцый супраць Лукашэнкі і ягонага рэжыму.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта заявіў прадстаўнік Еўракамісіі Петэр Стана на брыфінгу ў Брусэлі.

"Праца над імі працягваецца, у Радзе ЕЗ абмяркоўваюць другую хвалю, другую стадыю санкцый. І як толькі гэтая праца будзе скончана, санкцыі будуць прынятыя і абвешчаныя", - сказаў Стана.

Ён таксама адзначыў, што беларускія ўлады не ідуць на дыялог з апазіцыяй, і ў Брусэлі ўважліва сочаць за развіццём падзей, у тым ліку за апошнімі пратэстамі.

Раней Еўразвяз заяўляў, што не выключае новых санкцый у дачыненні да Беларусі, калі рэжым у Менску надумае выкарыстоўваць баявую зброю падчас масавых пратэстаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках