25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Молочный мир» прапанаваў выбраць паміж малаком з 3% тлушчу і 97%

2
«Молочный мир» прапанаваў выбраць паміж малаком з 3% тлушчу і 97%
ФОТА: YANDEX

Апытанне стала вельмі папулярным.

Афіцыйную старонку «Молочный мир» узламалі і змясцілі там дзіўнае апытанне. Пра гэта паведамляе s13.ru.

Удзень 25 кастрычніка на афіцыйнай старонцы ва «Укантакце» гарадзенскага прадпрыемства «Молочный мир» з'явіўся нечаканы запіс. Сакрэты і рэцэпты выкарыстання прадукцыі прадпрыемства з Гародні раптам разбавілі апытаннем, у якім падпісчыкам групы прапануецца выбраць адну з бутэлек малака з розным змяшчэннем тлушчу - з 3% або 97%.

Апытанне тут жа стала набіраць папулярнасць. На 15.00 у апытанні ўзяло ўдзел амаль 1100 чалавек.

СКРЫНШОТ СТАРОНКІ «МОЛОЧНЫЙ МИР»/«УКАНТАКЦЕ»
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках