24 красавiка 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: Беларусы маюць права на страйк

2
Еўразвяз: Беларусы маюць права на страйк

Брусэль заклікаў Менск паважаць асноўнае права працоўных.

У Еўразвязе ўважліва сочаць за тым, што адбываецца ў Беларусі і нагадваюць пра законнасць права на страйк, заявіў Пэтэр Стано, афіцыйны прадстаўнік кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жузэпа Бурэля, паведамляе "Інтэрфакс".

"За заклікам да ўсеагульнай страйку і маніфестацыі мы сочым вельмі ўважліва. І мы хочам нагадаць, што права на страйк з'яўляецца асноватворным правам, якое мае паважацца", - сказаў прэсавы сакратар у панядзелак на брыфінгу ў Брусэлі ў адказ на просьбу пракаментаваць падзеі ў Беларусі .

"Мы далей сочым за сітуацыяй у Беларусі, - адзначыў Стано. - Як мы неаднаразова заяўлялі, мы ўстурбаваныя выкарыстаннем гвалту супраць мірных маніфестантаў і наогул дзеяннямі беларускіх улад, якія дагэтуль не ідуць на інклюзіўны дыялог дзеля пошуку развязання крызісу ў краіне".

Адказваючы на дадатковае пытанне аб чарговым пакеце санкцый у дачыненні да Беларусі, якія, як чакаецца, уключаць Лукашэнку, прадстаўнік Бурэля паведаміў, што "дзейнасць працягваецца" што да гэтых абмежавальных захадаў.

"У Радзе (ЕЗ) абмяркоўваюць другі этап гэтых санкцый. Як толькі будзе дасягнутая згода аб канчатковым спісе, санкцыі будуць зацверджаныя і пра іх будзе абвешчана", - патлумачыў Стано.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках