25 красавiка 2024, Чацвер, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе працаўнікі «Беларуснафты», далучайцеся да страйку!»

5
«Усе працаўнікі «Беларуснафты», далучайцеся да страйку!»

Работнік Беларускага газаперапрацоўчага завода звярнуўся да беларусаў.

Тэлеграм-каналу «Баста» напісаў работнік Беларускага газаперапрацоўчага завода:

- Я працую на гэтым заводзе больш за 10 гадоў, на гэты момант мінімум 90% усіх работнікаў не падтрымліваюць дзейную ўладу. Годзе абмяркоўваць гэта ў кабінетах, цэхах, бытоўках, курылках! Не бойцеся, усіх не звольняць, цяпер надышоў час рабіць светлую будучыню для нашых дзяцей, дый для нас саміх!

Ляхаў А.А - генеральны дырэктар, давераная асоба Лукашэнкі. Паверце, тыя грошы, якія мы зарабляем для ВА Беларуснафта, ідуць на кармленне ОМОН, які збівае нашых грамадзян! Досыць гвалту, досыць крыві, досыць беззаконня!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках