28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце падрыхтавалі новы санкцыйны спіс з 86 беларускіх чыноўнікаў

23
У Еўрапарламенце падрыхтавалі новы санкцыйны спіс з 86 беларускіх чыноўнікаў

У спісе - Лукашэнка і ягоны сын Віктар.

Група Еўрапейскай народнай партыі, найбуйнейшая ў Еўрапарламенце, падрыхтавала спіс з амаль 90 беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыі выбараў і парушэнні правоў чалавека, у дачыненні да якіх ЕЗ, на яе думку, павінен увесці санкцыі.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на заяву ЕНП.

У заяве адзначаецца, што гэты спіс служыць напамінам пра тое, што тыя, хто хоча чыніць злачынствы, не могуць спадзявацца застацца ананімнымі.

"Мы будзем прасіць, каб яны паўсталі перад судом. На думку групы ЕНП, імёны ў спісе павінны быць дададзеныя да санкцый, ужо ўзгодненых дзяржавамі-чальцамі ЕЗ 12 кастрычніка, каб змагацца з беспакаранасцю і ананімнасцю асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі", - гаворыцца ў заяве.

У спісе змяшчаюцца імёны некаторых суддзяў і сяброў выбарчай камісіі, асабістых памочнікаў Лукашэнкі, супрацоўнікаў міліцыі і турмаў, чальцоў урада, дырэктара дзяржаўнай тэлевізіі ды Віктара Лукашэнкі, сына Аляксандра Лукашэнкі і многіх іншых.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках