28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп даганяе Байдэна ў некаторых ключавых штатах за тыдзень да выбараў прэзідэнта ЗША

27
Трамп даганяе Байдэна ў некаторых ключавых штатах за тыдзень да выбараў прэзідэнта ЗША
ФОТА: CARLOS BARRIA/MARK MAKELA/REUTERS

Апублікаваныя звесткі апытанняў.

За восем дзён да выбараў прэзідэнта ЗША кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн паводле апытанняў у некалькіх ключавых штатах апярэджвае свайго канкурэнта і кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа, які спрабуе затрымацца ў Белым доме на другую кадэнцыю, паведамляе zn.ua.

Апытанне YouGov у Мічыгане, Пенсільваніі і Вісконсіне паказаў упэўненую перавагу былога віцэ-прэзідэнта над дзейным прэзідэнтам:

Мічыган: Байдэн 52%, Трамп 42%

Пенсільванія: Байдэн 52%, Трамп 44%

Вісконсін: Байдэн 53%, Трамп 43%

Апытанне Atlanta Journal Constitution у Джорджыі паказвае розніцу ў межах статыстычнай хібнасці. У штаце за Байдэна гатовыя прагаласаваць 47%, за Трамп 46%.

Апытанне CBS News у Фларыдзе, Джорджыі і Паўночнай Караліне паказала невялікі разрыў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты:

Фларыда: Байдэн 50%, Трамп 48%

Джорджыя: Байдэн 49%, Трамп 49%

Паўночная Караліна: Байдэн 51%, Трамп 47%

Звесткі Тэхаскага ўніверсітэта ў Тайлер паказваюць, што Байдэн толькі на тры адсоткі апярэджвае Трампа ў «Штаце адзінокай зоркі» - 48% супраць 45%.

Перад дэбатамі апытанне Gallup паказала, што 56% амерыканцаў уважаюць, што Трамп не заслугоўвае другога тэрміну. Гістарычна ў ЗША ўсе кандыдаты з рэйтынгам адабрэння 50% і вышэй выйгралі перавыбранне, а прэзідэнты з рэйтынгам адабрэння значна ніжэй за 50% прайгравалі.

Трамп, які спрабуе затрымацца ў Белым доме яшчэ на адну кадэнцыю, працягвае адставаць у апытаннях ад Байдэна. Аналітыкі часопіса The Economist уважаюць, што шанцы Байдэна на перамогу значна вышэйшыя, чым у дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Варта адзначыць, што ў Байдэна найлепшыя рэйтынгі перад выбарамі, чым у любога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ЗША з 1936 года.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках