29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я нічога не ведаў» - гэта ў Нюрнбэргу не прайшло»

10
«Я нічога не ведаў» - гэта ў Нюрнбэргу не прайшло»
Виталий Цыганков

Не пройдзе і ў Беларусі.

"Добрыя людзі, якія не маюць маральных сіл зразумець, "як такое можа адбывацца", часам схільныя тлумачыць зверскія дзеянні балаклаў тым, што тыя "нешта не ведаюць". Маўляў, іх адключылі ад праўдзівай інфармацыі і яны не ўяўляюць, што адбываецца ў краіне", - піша ў "Фэйсбуку" журналіст Віталь Цыганкоў.

"Усё яны ведаюць.

Яны штодня пераконваюцца, што пераважная большасць беларусаў супраць улады і адпаведна супраць іх, якія крывавым чынам гэтую ўладу абараняюць. Праграмісты супраць, лекары супраць, студэнты, пенсіянеры, рабочыя. Калі яны стаяць у ланцугу перад шэсцем, яны бачаць дзясяткі тысяч удзельнікаў акцыі. Калі яны сядзяць у аўтазаках на прахадных заводаў, яны бачаць, што працоўныя супраць улады. У кожным двары, куды яны бягуць хапаць людзей, іх масава лаюць з балконаў. Яны бачаць, што ўсе вакол ненавідзяць уладу і іх. Для гэтага нават не трэба чытаць незалежныя сайты або тэлеграм-каналы.

І ўсё адно яны робяць сваё.

Ведаеце, ёсць людзі, якія ідэйна перакананыя, што дыктатура лепшая за дэмакратыю. Не таму, што яны нешта не ведаюць аб дэмакратыі ці ім "не сказалі страшную праўду". Проста дыктатура ім лепш пасуе да іх ментальнага, псіхалагічнага стану, альбо проста таму, што ім за ёй добра жывецца. Ёсць людзі, якія думаюць, што дзеля інтарэсаў дзяржавы правамі і нават жыццём чалавека можна ахвяраваць. І так яны думаюць не таму, што ў дзяцінстве не чыталі правільных кніг. А таму, што абстрактны чалавек ад іх далёкі, а дзяржава блізка, дае заробак.

Амапавец, якія пытаецца ў затрыманага "колькі табе заплацілі?" - хоча ў такое верыць, бо гэта дае апраўданне і сэнс ягонай дзейнасці. Ясна, што за гэтыя месяцы ён даўно зразумеў, што ніхто нікому не плаціць, - але прызнаваць гэтую рэальнасць ён не будзе, бо тады страчваецца ўвесь "высокі", "патрыятычны" сэнс ягоных дзеянняў. І ён ужо здагадваецца, што выступае супраць усяго народа, але ён яшчэ не ведае, як прыняць гэтую рэальнасць і што з ёй рабіць.

Тое ж самае, дарэчы, і з Лукашэнкам. Які, на думку некаторых наіўных людзей, чагосьці там не ведае, бо яму не даюць поўнай інфармацыі. Слухайце, ён ужо з восені мінулага года, ведаючы свой рэйтынг, хутчэй за ўсё, зразумеў, што ў выбарах не пераможа і пачаў рыхтавацца. Не пусціў нікога ў “палатку”, потым замяніў кіраўніка Адміністрацыі на сілавіка, вясной пачаў саджаць за краты канкурэнтаў, потым перад выбарамі замяніў урад банкіраў на сілавікоў, а потым загадаў “не стрымлівацца" 9-12 жніўня. Не таму, што чагосьці не ведаў. Акурат таму, што ўсё ведаў і разумеў.

"Я нічога не ведаў" - гэта ў Нюрнбэргу не прайшло. Не павінна прайсці і ў нас".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках