25 красавiка 2024, Чацвер, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі МЭТЗ праводзяць італьянскі страйк

8
Працаўнікі МЭТЗ праводзяць італьянскі страйк

Працоўны працэс праходзіць вельмі павольна.

Работнікі Менскага электратэхнічнага завода 27 кастрычніка праводзяць італійскі страйк, паведаміў сайту naviny.by вядучы інжынер прадпрыемства Віталь Чычмароў.

Ён растлумачыў, што работнікі робяць працу вельмі павольна.

Як паведамлялася, 26 кастрычніка на прадпрыемстве не працавалі ўсе цэхі, акрамя 10-га і 11-га. Завод практычна спыніўся, паколькі не працавалі нарыхтоўчыя 6-й, 9-й і 16-й цэха, якія даюць працу астатнім, паведаміў учора Чычмароў.

Работнікі электратэхнічнага завода пасля выбараў правялі мітынгі, падчас якіх заявілі аб нязгодзе з абвешчанымі ўладамі вынікамі і запатрабавалі спыніць гвалт сілавікоў у дачыненні да грамадзян.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках