25 красавiка 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зварот да рабочых: Памятаеце, што ў гэтых аўтазаках вашы дзеці

13
Зварот да рабочых: Памятаеце, што ў гэтых аўтазаках вашы дзеці
ФОТА: ТАСС

Мы павінны перамагчы.

Чытач Telgram-канала «Баста!» звярнуўся да працоўных, якія яшчэ думаюць над далучэннем да страйку.

«Што яшчэ павінна здарыцца, каб народ дастаў свае языкі з задніц, каб працоўныя не выходзілі на працу?

Працаўнікі заводаў, чаго вы баіцеся? Не жадаеце збірацца на прахадной - не прыходзьце ўвогуле. «Італьяньце». Чаму студэнты і пенсіянеры павінны пакутаваць, чаму павінны пакутаваць медыкі, праграмісты, людзі культурнай сферы? За што вы перажываеце? За мізэрны заробак або за стаўленне горшае, чым да палавой анучы. Вы спадзеяцеся адседзецца? Не, не атрымаецца. Адчуўшы беспакаранасць, сістэма зробіць з вас рабоў. Бяспраўных, маўклівых. Памятайце, што ў гэтых аўтазаках, на Акрэсціна, у лякарнях вашы дзеці. І яны не спыняцца. Мы павінны дзейнічаць зладжана і выразна. Мы павінны перамагчы», - піша чытач Telegram-канала.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках