19 красавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша перамога - гэта вялікі, велізарны пазл, які нам трэба скласці»

3
«Наша перамога - гэта вялікі, велізарны пазл, які нам трэба скласці»
ФОТА: NN.BY

Выява ўжо зараз набывае абрыс.

Наша перамога - гэта вялікі, велізарны пазл, які нам трэба скласці, піша чытач сайта Charter97.org. У нас не будзе адной вырашальнай бітвы, як калісьці, каб паберагчы воінаў сваёй дружыны, выходзілі два віцязя і біліся да перамогі. Наша перамога, будзе складацца з вельмі маленькіх перамог, пазлаў. І гэтая выява ўжо зараз набывае абрыс, дзесьці ўжо складзеныя фрагменты, а дзесьці пакуль пуста, але ўсё роўна агульны відарыс ужо бачны.

Не варта недаацэньваць свайго, менавіта свайго асабістага, маленькага ўкладу ў агульную перамогу і чым больш будзе маленькіх перамог, тым хутчэй складзём пазл пад назвай дэмакратычная Беларусь.

Зрабі гэты маленькі крок для сябе, але велізарны для Беларусі, не застанься ў баку ад руху перамен, далучайся».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках