25 красавiка 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Беларусі ў Аргентыне адмовіўся працаваць на асобу, якая не мае права выказваць волю народа

17
Пасол Беларусі ў Аргентыне адмовіўся працаваць на асобу, якая не мае права выказваць волю народа
УЛАДЗІМІР АСТАПЕНКА

Дыпламат напісаў заяву.

Пасол Беларусі ў Аргентыне і ў сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Чылі, Парагваі, Пэру і Уругваі Уладзімір Астапенка падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Лукашэнкі, 23 верасня. Але днямі ён заяву адклікаў, і падаў новую, цяпер амбасадар падаў у адстаўку ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства, паведамляе tut.by.

- Пасля інаўгурацыі, 23 верасня, я падаў заяву аб вызваленні ад займанай пасады паводле пагаднення старон у адпаведнасці з п.1 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ніякай рэакцыі на гэта не атрымаў. Цяпер я гэтую заяву адклікаў і 27 кастрычніка падаў новую, з патрабаваннем вызваліць мяне ад пасады пасла ўжо на падставе артыкула 41 - у сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якія перашкаджаюць выкананню маёй працы паводле працоўнага кантракту, - сказаў Уладзімір Астапенка.

Пасол уважае, што цэлы шэраг дзеянняў наймальніка стварае аб'ектыўныя ўмовы для непрызнання легітымнасці кіраўніка дзяржавы і міжнароднай ізаляцыі Беларусі. Сярод іншага дапушчаныя:

шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязаннях;

відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, што стала прычынай іх непрызнання 27 дзяржавамі-чальцамі ЕЗ, Вялікай Брытаніяй, ЗША, Канадай, Украінай ды іншымі краінамі;

неапраўдана жорсткая рэакцыя органаў унутраных спраў (ужыванне празмернай сілы і спецыяльных сродкаў) у адказ на законныя акцыі мірнага пратэсту;

неправамернае прамаруджванне з прыняццем пастаноў аб пачынанні крымінальных спраў паводле фактах забойстваў, катаванняў, гвалту, масавых збіванняў, адвольных затрыманняў, фальшывых сведчанняў з боку праваахоўных органаў;

невыкананне патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства і міжнародна-прававых звычаяў, якія прадугледжваюць неабходнасць забеспячэння максімальнай публічнасці пры арганізацыі цырымоніі прэзідэнцкай інаўгурацыі.

- Адсутнасць міжнароднай легітымнасці кіраўніка дзяржавы не дазваляе мне і як дыпламату, і як патрыёту сваёй краіны працягваць сумленнае выкананне службовых абавязкаў пасла, знаходзячыся ў падначаленні ў асобы, якая не мае права выказваць волю беларускага народа, - тлумачыць Астапенка.

Уладзімір Астапенка - кар'ерны дыпламат, пачынаў сваю працу трэцім сакратаром МЗС Беларускай ССР. Займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў, працаваў у шэрагу амбасад. У 2018 годзе быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргентынскай Рэспубліцы, а пазней - паслом у Чылі, Парагваі і Пэру ў сумяшчальніцтве.

Нагадаем, пасля прэзідэнцкіх выбараў шэраг дыпламатаў пакінулі МЗС праз сваю грамадзянскую пазіцыю, абвешчаную публічна. Пасад і/або дыпламатычнага рангу пазбавіліся паслы Беларусі ў Гішпаніі, Латвіі і Славаччыне. Супрацоўніка цэнтральнага апарата, начальніка гістарычна-архіўнага аддзялення МЗС Вячаслава Казачонка, які выйшаў на пікет супраць гвалту ў краіне, звольнілі з замежнапалітычнай установы паводле артыкулу, кіраўнік дэпартамента Паўночнай Амэрыкі і Заходняй Еўропы Андрэй Бушыла і першы сакратар дэпартаменту Еўропы МЗС Павел Слюнькін самі сышлі ў адстаўку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках