23 красавiка 2024, aўторак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сёння я бастую ў надзеі на новае жыццё - для нас і нашых дзяцей»

«Сёння я бастую ў надзеі на новае жыццё - для нас і нашых дзяцей»
фота: naviny.by

Зварот смелай беларускай студэнткі.

Чытачка тэлеграм-канала «Баста!» распавяла пра свой удзел у нацыянальным страйку:

- Паважаныя калегі, як студэнтка БДТУ факультэта ХТіТ, хачу выказаць падзяку за выказванне вашай пазіцыі.

Трохі перадгісторыі: хачу звярнуць вашу ўвагу, што навучанне ідзе яшчэ паводле старых кніг. Гэта сведчыць аб тым, што мы стаім на адным месцы, навучаючыся паводле савецкіх метадаў.

Калі я праходзіла сваю першую практыку на заводзе, жахнулася ад якасці цэхаў, абсталявання, вядзення тэхналагічных працэсаў, бо ўсё, чаму вы вучыцеся ва ўніверсітэце, на заводзе вам не спатрэбіцца. І так на пераважнай большасці прадпрыемстваў.

Як маладая спецыялістка пасля размеркавання, я плакала, бо даводзілася прасіць дапамогі ў бацькоў, бо заробку (не стыпендыі!) не ставала на ежу - настолькі нізка цэняцца спецыялісты з вышэйшай адукацыяй!

Працуючы інжынерам-тэхнолагам на адным з менскіх прадпрыемстваў, нагледзелася на многае - пачынаючы ад п'янага галоўнага інжынера, які раздаваў заданні, што не ўваходзяць у мае абавязкі, заканчваючы крадзяжамі, калі цэлымі машынамі вывозілі металы.

Прайшло 7 гадоў... За гэтыя гады я працавала на некалькіх дзяржаўных прадпрыемствах, але так і не ўбачыла нічога станоўчага. Калі б я не адумаліся і не змяніла сферу дзейнасці, жыла б дагэтуль у пакоі з ложка-месцам у інтэрнаце, у надзеі да пенсіі пабудаваць кватэру ў адным з гарадоў-спадарожнікаў, стоячы ў чарзе як маладая спецыялістка.

Я не хачу, каб вы жылі гэтак жа! Сёння я страйкую! Страйкую ў надзеі на новае жыццё, для ўсіх нас і нашых дзяцей. Прашу вас, не адступайцеся! Мы павінны пакласці канец гэтай несправядлівасці!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках