20 красавiка 2024, Субота, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некалькіх удзельнікаў выпрабаванняў расейскай вакцыны выявілі COVID-19

13
У некалькіх удзельнікаў выпрабаванняў расейскай вакцыны выявілі COVID-19
ФОТА: RADIOKP.RU

Вакцына прадаўжае выклікаць сумневы і крытыку.

Некаторыя ўдзельнікі выпрабаванняў расейскай вакцыны "Спадарожнік V" атрымалі станоўчы вынік тэсту на каранавірусную інфекцыю, піша "Радыё Свабода".

У Цэнтры Гамалеі, які распрацоўваў вакцыну, выказалі здагадку, што заразіцца маглі тыя, каму ўводзілі не сам прэпарат, а плацэба. "Паводле статыстыкі нейкія ПЦР-станоўчыя ёсць і нейкія захворванні, але ім маглі ўвесці плацэба. Папярэднія звесткі мы зможам падвесці толькі ў сярэдзіне лістапада", - растлумачыў РІА "Новости" дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург.

З 9 верасня ідзе трэці, астатні этап клінічных выпрабаванняў "Спадарожніка V". У ім удзельнічаюць блізу 40 тысяч добраахвотнікаў.

Міністэрства аховы здароўя Расеі зарэгістравала гэтую вакцыну ў жніўні. Тады прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін назваў "Спадарожнік V" першай зарэгістраванай у свеце вакцынай ад COVID-19. Як адзначаецца ў публікацыі РІА "Новости", ва ўсіх 38 добраахвотнікаў, выпісаных у ліпені, выпрацаваўся імунітэт, і даследаванні пацвердзілі бяспеку рэчыва.

У сярэдзіне кастрычніка была зарэгістраваная другая расейская вакцына - "ЭпіВакКарона" навуковага цэнтра "Вектар" Расспажыўнагляда. У аўторак кіраўніца ўстановы Ганна Папова паведаміла аб пачатку вытворчасці гэтага прэпарата.

Абедзве вакцыны зарэгістравалі да заканчэння трэцяй стадыі клінічных выпрабаванняў, што выклікала рэзкую крытыку з боку шэрагу спецыялістаў, як у Расеі, так і за мяжой. Экспэрты адзначалі, што рэгістрацыя і масавае выкарыстанне прэпарата да заканчэння выпрабаванняў можна ўважаць за рызыкоўны эксперымент.

Тым не менш сцвярджалася, што "Спадарожнікам V" прышчапіліся некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў. А прэзідэнт Пуцін заявіў, што прышчэпку з выкарыстаннем вакцыны Цэнтра Гамалеі зрабіла адна з ягоных дачок.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках