19 красавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гродна Азот»: Рабочыя прагаласавалі за працяг стачкі

20
«Гродна Азот»: Рабочыя прагаласавалі за працяг стачкі
фото: hrodna.life

Апошнія навіны з прадпрыемства, якое стала ў авангардзе нацыянальнай забастоўкі.

Раней затрыманаму сябру рады прадстаўніку першаснай арганізацыі БНП ААТ «Гродна Азот» Аляксандру Жуку вынесены прысуд: у сукупнасці 30 дзён арышту! Пра гэта паведамілі ў стачкаме.

Гендырэктар прадпрыемства Ігар Бабыр падрыхтаваў загад на звальненне 12 чалавек за адсутнасць на працоўным месцы.

Паводле інфармацыі страйкаму, прагулы стаяць у тыя дні, калі працоўныя знаходзіліся ў ІЧУ, у сувязі з чым былі пададзеныя адпаведныя даведкі.

Заявы на звальненне вымушаюць пісаць і іншых актыўных рабочых.

- БНП уважае звальненне незаконным, - заявіў старшыня першаснай арганізацыі ААТ «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч.

- БНП не мае намеру даваць дазвол на звальненне, пакуль не будуць высветлены ўсе абставіны, - пацвердзілі старшыня БНП Максім Пазнякоў і віцэ-старшыня БКДП Сяргей Антусевіч.

Прафзвязныя лідары раяць працоўным «не пісаць заявы на звальненне, палягчаючы тым самым магчымасць адміністрацыі пазбавіцца ад самых актыўных пратэстоўцаў».

- Што тычыцца масавага напісання заяў на звальненне, то гэта пэўны сцэнар дзеянняў з боку наймальніка. Думаем, што наймальнік з найвялікшым задавальненнем падпіша заявы некаторых. І ў выніку яны будуць звольненыя. З астатнімі, незаменнымі, больш рахманымі, залежнымі ад сямейных абставінаў, правядуць такую тлумачальную працу, магчыма, з пагрозамі, абяцаннямі, падвышэннямі, што яны выйдуць на працу, - адзначылі Пазнякоў і Антусевіч.

Нагадаем, у цэху «Карбамід-4» ААТ «Гродна Азот» рабочыя не перадаюць змену ўжо трэці дзень.

На прадпрыемстве паведамляюць, што зменны персанал нават калі і прыходзіць на працоўнае месца, але да працы не прыступае.

- Сёння дзённая змена зладзіла сход, галасавалі за тое, ці працягваць стачку. Будуць працягваць. Прынамсі, з аднаго рабочага зменнага складу ў гэтым цэху здзекваліся ў аўтазаку ў панядзелак, і яго таварышы праяўляюць салідарнасць, - кажа Ханевіч.

З яго слоў, пакуль замест рабочых абавязкі выконвае вышэйшае начальства.

- За пультам увесь гэты час знаходзяцца вышэйстаячыя работнікі ІТР. Пакуль не здарыцца няштатная сітуацыя, гэтага дастаткова. Калі няштатная сітуацыя здарыцца, то патрэбна будзе праца ўсяго зменнага складу. Тут трэба разумець, што хлопцы клапоцяцца пра свае цэхі, яны не хочуць, каб з ім нешта адбылося. І на працы яны знаходзяцца, каб, у выпадку чаго, дапамагчы спыніць цэх, - патлумачыў лідар прафзнай пярвічкі.

Ён распавёў пра тое, што галоўны інжынер Сяргей Селівонік прапаноўваў рабочым спыніць цэх, на што тыя адказалі, што гэта ён «павінен аддаць загад на прыпыненне цэха праз недахоп персаналу, таму што без загаду гэта падсудная справа».

- Замяніць зменны персанал няма кім. Для новага чалавека афіцыйная стажыроўка займае шэсць месяцаў, і яшчэ шэсць спатрэбіцца, каб ён стаў самастойным работнікам. Кіраўніцтва тэлефанавала пенсіянерам, якія працавалі ў цэху раней. Але згодна з інструкцыяй, пасля перапынку ў працы на працягу года або больш работнік абавязаны прайсці ўсю тую ж шасьцімесячную стажыроўку і здаць усе экзамены, - сказаў Ханевіч.

Тым часам, аддзел кадраў прадпрыемства ў тэрміновым парадку шукае «штрэйхбрэхераў» на стажыроўку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках