25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праграму ЕЗ трансгранічнага супрацоўніцтва Літва і Латвія працягнуць без Беларусі

3
Праграму ЕЗ трансгранічнага супрацоўніцтва Літва і Латвія працягнуць без Беларусі

ЕЗ прыпыніў фінансаванне некаторых праектаў праз рэжым Лукашэнкі.

Праекты ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва, якія фінансуюцца Еўразвязам, Літва і Латвія пакуль будуць працягваць без Беларусі, інфармавала ў сераду на нарадзе літоўскага ўрада міністарка ўнутраных спраў Рыта Тамашунене.

З яе слоў, «прымаючы пад увагу палітычную сітуацыю, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама высновы Еўрапейскай рады па Беларусі, МУС спыніла плацяжы паводле праектаў, што ажыццяўляюцца. Міністэрства таксама запытала рэкамендацыі Еўракамісіі што да далейшых дзеянняў.

«ЕК канкрэтных рэкамендацый не дала, але зрабіла рэкамендацыі адносна больш пільнага нагляду і кантролю за праектамі. З улікам гэтага мы ўносім праект пратакола нарады ўраду з той мэтай, каб праграма ў далейшым рэалізоўвалася такім чынам, калі МУС, якое выконвае функцыі ведамства, што кіруе праграмай, будзе выплачваць сродкі ў рамках гэтай праграмы толькі латвійскім і літоўскім выканаўцам праектаў», - паведаміла яна.

На зацверджаную ў лістападзе 2015 годзе праграму, у адпаведнасці з якой праводзяцца ў жыццё сумесныя з Менскам праекты, выдзелена 74 млн еўра сродкаў ЕЗ.

Фінансаванне было прадугледжанае для рэалізацыі 80 сумесных праектаў, з іх падпісаныя дамовы аб падтрымцы 50 сумесных праектаў, былі намечаны авансавыя плацяжы ўсім тром краінам. Сярод гэтых праектаў - мадэрнізацыя памежнай інфраструктуры, тэлекамунікацый і інш.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках