16 красавiка 2024, aўторак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я поўная сіл стаяць да канца за свой народ!»

2
«Я поўная сіл стаяць да канца за свой народ!»
ФОТА: АКСАНА БРОВАЧ

Як 63-гадовая Алена Гнавук стала сімвалам супраціву ў Берасці.

Берасцейка Алена Гнавук атрымала другі штраф за ўдзел у вулічных акцыях, а да гэтага яна адседзела 15 дзён арышту, піша kp.by.

- Я поўная сіл стаяць да канца за свой народ! - кажа 63-гадовая Алена Гнавук на выхадзе з будынка Дома правасуддзя ў Берасці, дзе яе судзілі паводле арт.23.34 КоАП і аштрафавалі на 40 базавых адзінак- 1080 руб.

У Берасці пенсіянерка Алена Гнавук - мясцовая Ніна Багінская. Кожны тыдзень яна, як сама кажа, выходзіць шпацыраваць са сваім народам - і зазнае за гэта адміністрацыйныя спагнанні за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. За апошні месяц яе судзілі тройчы.

Алена Пятроўна ўжо паспела адбыць 15 дзён арышту за акцыю 4 кастрычніка. Потым зноў судзілі - за нядзельны марш 30 жніўня, і далі штраф 30 базавых адзінак. У чарговы раз яе затрымалі 25 кастрычніка. І вось праз тры дні у ІЧУ ізноў прывезлі ў суд. На гэты раз яе пакаралі штрафам на 40 базавых адзінак.

- Я была гатова падзяліць «Канары», як мы жартуем. Зорак з неба не хапала, але магла дапусціць, што будзе штраф. Так дзяўчатам у камеры і казала: тут 50 на 50, могуць зачыніць, а могуць даць штраф, - дзеліцца чаканнямі ад суда Алена Пятроўна.

Пасля суда Алена Гнавук мела намер пакінуць будынак суда, але супрацоўнікі міліцыі зачынілі дзверы і паведамілі, што яе паўторна затрымліваюць, бо яна падазраваная ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абаронца Алены Гнавук запатрабаваў растлумачыць, у чым справа - бо Алена Гнавук ужо знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. У выніку пенсіянерку з дачкой ўсё ж адпусцілі дадому.

- Калі я была затрымана на тры дні, мяне запрасілі да следчага і паведамілі, што я прыцягнутая ў якасці падазраванай за скрыжаванне, - распавядае «Камсамолцы» Алена Гнавук.

Гаворка ідзе пра масавую акцыю 13 верасня ў Берасці. Тады пратэстоўцы блакавалі скрыжаванне праспекта Машэрава, бульвара Шаўчэнкі і бульвара Касманаўтаў. Людзі вадзілі на праезнай частцы карагоды. Тады ў Берасці ўпершыню выкарысталі вадамёт. Паводле інфармацыі незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна», за гэтую акцыю распачатыя крымінальныя справы паводле ч.1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Паводле звестак праваабаронцаў, фігурантамі «карагоднай справы» сталі не менш за 20 чалавек.

- Я не ўважаю сябе за вінаватую. Я думаю, што вінаватыя ўлады. У тым, што здарылася, не народ, а яны вінаватыя. Я не думаю, што вельмі вялікая шкода была прычыненая тым, што хвілін 20 ці паўгадзіны стаяў грамадскі транспарт. Гэта ўсё для таго, каб усяліць у людзей страх, каб народ не выходзіў на вуліцы. Можа, народ і не будзе, а Алена Пятроўна - будзе. Хай судзяць... Будуць вылічваць да канца жыцця, як у Ніны Багінскай, - кажа Алена Гнавук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках