29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта ЗША: датэрмінова прагаласавалі больш за 75 мільёнаў чалавек

13
Выбары прэзідэнта ЗША: датэрмінова прагаласавалі больш за 75 мільёнаў чалавек
Фота: Carlos Barria/Mark Makela/Reuters

Кандыдаты ў прэзідэнты таксама прагаласавалі.

На чацвер, 29 кастрычніка, на выбарах прэзідэнта ЗША датэрмінова прагаласавалі больш за 75 мільёнаў амерыканцаў, піша «Новое время».

Пра гэта сведчаць звесткі праекта United States Elections Project, які ўзначальвае прафесар Універсітэта штата Фларыда Майкл Макдональд.

У суботу, 24 кастрычніка, ягоны апанент і цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп датэрмінова прагаласаваў у Фларыдзе, заявіўшы, што «аддаў голас за дзецюка на імя Трамп».

28 кастрычніка разам з жонкай датэрмінова прагаласаваў кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн.

3 лістапада ў ЗША праходзяць чарговыя прэзідэнцкія выбары, у выніку якіх будзе абраны чалавек, які ўзначаліць краіну на наступныя чатыры гады.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках