29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка: Яшчэ раз пераканалася, што пратэстоўцы на правільным шляху

2
Алена Леўчанка: Яшчэ раз пераканалася, што пратэстоўцы на правільным шляху

Знакамітая баскетбалістка распавяла, чаму ў нашай краіне важна казаць праўду.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка распавяла, як на ёй адбіліся 15 дзён зняволення за актыўны ўдзел у пратэстных акцыях у краіне, піша «Медуза».

«Яшчэ раз пераканалася, што мы на правільным шляху. Я бачу, наколькі жорсткія гэтыя людзі. Зневажаць - гэта іх спецыфіка. З Акрэсціна звязана чорная пляма, шмат слёз, шмат болю. Усё, што там адбылося ў дні пасля выбараў - шаленства. Цяпер ужо там не так здзекуюцца фізічна, не так збіваюць, але ўсё, што там адбываецца, я магу назваць псіхалагічным гвалтам і маральным ціскам. Парушаюцца базавыя правы чалавека.

Ці не баюся распавядаць пра гэта? Калі мяне захочуць пераследаваць, то ўсё роўна гэта зробяць. Мы ніяк не абароненыя. Давайце шчыра, я не парушала ніякіх законаў і не чыніла злачынстваў. Толькі сёння ў Беларусі гэта не важна, нібы чалавечае жыццё не мае каштоўнасці. Гэта прававы дэфолт, і гэта адзінае, што ёсць зараз у Беларусі. Таму ўсё, што мы можам рабіць - гаварыць праўду і тое, што мы перажываем.

Як стаўлюся да людзей, якія маўчаць? Здаецца, яны знаходзяцца ў турме, а мы, наадварот, свабодныя. Але спачатку было абурэнне. Хацелася, каб спартоўцы казалі - асабліва знакамітыя. Але зацыклівацца на гэтым нельга. Гэта іх выбар, трэба рухацца далей. Нас шмат. Адкрыты ліст з патрабаваннем да ўлады на сёння падпісалі ўжо 998 спартоўцаў.

Пакуль не ведаю, калі вярнуся з Грэцыі. Але вярнуцца, вядома, збіраюся. Цяпер для мяне галоўная задача - прыйсці ў аптымальную форму і загуляць», - распавяла Леўчанка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках