28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Пенсіянеры на хітрыкі ўладаў больш не купяцца

2
Экспэрт: Пенсіянеры на хітрыкі ўладаў больш не купяцца
ФОТА: NN.BY

Што напраўду азначаюць лічбы, агучаныя уладай?

Экспэртка Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Вікторыя Васілевіч назвала «папулізмам» чарговае павышэнне пенсій з 1 лістапада, піша «Салiдарнасць».

- Гэта папулізм у чыстым выглядзе, які адбываецца ўжо не першым разам. Не змаглі сабраць людзей на мітынг у падтрымку Лукашэнкі, цяпер выплацяць пенсіі і скажуць, можаце ехаць і дзякаваць. Але я сумняваюся, што яны пенсіянераў купяць такім танным чынам гэтым разам, бо тыя ходзяць у краму кожны дзень і ўжо ўбачылі цукар па 1.80 р., які тры дні таму каштаваў 1.50 р., - адзначыла Васілевіч на Примусе.

- Бюджэт не дабірае ўсё больш і больш грошай. Адбываюцца нават неспадзяванкі, напрыклад, рэзідэнты СЭЗ забралі з бюджэту ў выглядзе вяртання ПДВ і падатку на прыбытак на 58 млн рублёў больш, чым заплацілі туды падаткаў!

Аналагічная сітуацыя ў галіне дрэваапрацоўкі, на якую ўлады выдаткавалі 4 млрд даляраў. За 9 месяцаў паступлення ў бюджэт ад гэтай галіны склалі мінус 123 млн рублёў, у 2019 годзе было мінус 76 млн рублёў. Страты растуць, а нашы ўлады працягваюць рабіць упор на кардон і рабіць выгляд, што ў нас усё нармальна з бюджэтам, вось нават пенсіі павышаюцца, - здзіўляецца эканаміст.

Экспэрты пракаментавалі і яшчэ адну лічбу, якая здалася ім дзіўнай у цяперашніх рэаліях. Паводле звестак Белстата, у верасні колькасць прынятых на працу ў Беларусі склала 67 тысяч, а звольненых - 61 160 чалавек.

Перавага на карысць прынятых на працу Вікторыя Васілевіч не лічыць стварэннем новых працоўных месцаў. Наадварот, яна ўпэўненая, што занятасць у нашай краіне скарачаецца.

- Усе эканамічныя фактары сведчаць пра гэта. Калі нават выказаць здагадку, што гэты статыстычны шэраг на карысць «6 тысяч плюс» кажа нам пра тое, што прынята больш, чым звольнена, то ў мяне ёсць пытанне, на месца звольненага кіраўніка РНПЦ «Кардыялогія» Мрочака колькіх людзей трэба ўзяць, каб яны спраўляліся з тымі задачамі, якія развязваў гэты чалавек?

Колькі чалавек трэба ўзяць на месца прафесіянала з ААТ «Гродна Азот», які страйкаваў, каб справіцца з той задачай, якую вырашаў адзін гэты чалавек і падрыхтоўка якога абыходзіцца прыкладна ў 120 тысяч даляраў?

Звольненыя, скарочаныя, арыштаваныя, зняволеныя лепшыя - велізарная колькасць людзей! Я ўпэўнена, што звальненні могуць камуфлявацца ў статыстыцы рознымі спосабамі, як гэта было не раз, напрыклад, як пераводы, гэта фактычна не адлюстроўваецца як мінус.

Я ўпэўнена, што вераснёўскія ад'езды за мяжу спецыялістаў, якія пацярпелі, таксама закамуфляваныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках