20 красавiка 2024, Субота, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў пачалі прапускаць з Украіны ў Беларусь

3
Беларусаў пачалі прапускаць з Украіны ў Беларусь

Замежнікаў не прапускаюць.

Чытачы паведамляюць tut.by, што на дзве з паловай гадзіны затрымаліся на мяжы з Украінай. «Нам сказалі, што нас не прапускаюць у сувязі з карантыннымі мерапрыемствамі, - распавядае Сяргей. - Але прыкладна а 18.50 рух пайшоў».

Сяргей жыве ў Наваполацку. У чацвер, 29 кастрычніка ён на аўтамабілі вяртаўся дахаты з адпачынку. На адпачынак лётаў праз Кіеў, таму ў Беларусь ён едзе з Украіны.

- Вяртаюся праз пункт пропуску «Новая Гута», - расказвае суразмоўца. - Украінцы прапусцілі без праблем, і прыкладна а 16.30 я наблізіўся да беларускай мяжы. Перада мной аўтамабіляў пяць, ззаду ўжо сабралася таксама шмат аўто. Мы з людзьмі хадзілі да памежнікаў, прасілі патлумачыць, што здарылася. Усё, што нам адказалі, - карантынныя мерапрыемствы, але ніякіх дакументаў не паказалі. Прапанавалі або чакаць, або вярнуцца ва Украіну. Мы растлумачылі, што гатовыя адседзець у карантыне, але гэта не дапамагло.

У выніку Сяргей наважыў чакаць. Прыкладна а 18.30 ён і іншыя «захраслыя» зноў пайшлі да памежнікаў. Ім, расказвае, паведамілі, «з беларусамі будуць нешта рабіць, замежнікаў не прапусцяць».

- Пакуль мы тут знаходзімся я заўважаў, што праз беларускую мяжу прапускаюць толькі цяжкавікі, - дзеліцца назіраннем Сяргей.

А 18.49 Сяргей напісаў, што беларусаў сталі прапускаць, «украінскае аўто адправілі на разварот».

- Мы ўжо ў Беларусі, - паведаміў а 19.09 Сяргей. - Мяжу прайшлі спакойна, адзінае, мытнікі спыталі, ці знаходзіліся мы ва Украіне даўжэй за два дні. Я так разумею, тым, хто знаходзіцца даўжэй, па вяртанні трэба адседзець у карантыне.

Нагадаем, у другой палове дня ў рэдакцыю сталі паступаць паведамленні ад карыстальнікаў пра тое, што беларусы не могуць вярнуцца ў краіну як мінімум з Польшчы і Літвы: іх разварочваюць на мяжы. Пазней з'явілася інфармацыя аб такіх жа праблемах і на ўезд з Украіны і Латвіі.

«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны», - заявілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Пад абмежаванні не падпадаюць: супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі; кіроўцы транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак; чальцы цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных злучэнняў.

Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Менск функцыянуе без абмежаванняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках