23 красавiка 2024, aўторак, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 3000 медыкаў падпісалі адкрыты ліст: яны патрабуюць правесці новыя выбары

14
Больш за 3000 медыкаў падпісалі адкрыты ліст: яны патрабуюць правесці новыя выбары
ФОТА: NAVINY.BY

Адкрыты ліст падпісалі вядомыя беларускія лекары.

У спісе патрабаванняў - спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і аднавіць на працоўных месцах і ў навучальных установах усіх звольненых і адлічаных паводле палітычных матываў.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты», адкрыты ліст падпісалі доктар медыцынскіх навук, прафесар, пластычны хірург Уладзімір Падгайскі і кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, кардыяхірург Аляксей Астроўскі.

Раней патрабаванні падтрымалі вядомыя лекары: Аляксандр Мрочак, Аляксандр Саўчанка, Ліяна Шастакова, Мікіта Салавей, Алена Руцкая, Юрый Занько і іншыя.

Падпісаць адкрыты ліст запрашаюць усіх работнікаў сістэмы аховы здароўя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках