25 красавiка 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менсктранс: Прыпыненыя міжнародныя рэйсы

8
Менсктранс: Прыпыненыя міжнародныя рэйсы
ФОТА: BELTA.BY

Выкананне міжнародных рэйсаў прыпыненае з вечара чацвярга.

Выкананне міжнародных рэйсаў часова прыпыненае з вечара чацвярга, паведамілі ў Менсктрансе.

«У сувязі з абмежаваннем на ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з 19.00 29 кастрычніка часова прыпыненае выкананне рэйсаў у міжнародных маршрутах», - гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале транспартнага прадпрыемства.

Як раней паведамляў Дзяржпамежкамітэт, Беларусь часова абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Паводле паведамлення ўстановы, такая пастанова была прынятая нібыта ў сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках