19 красавiка 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жабінцы затрымалі падлеткаў, якія кінулі ў міліцэйскі мікрааўтобус «кактэйль Молатава»

1
У Жабінцы затрымалі падлеткаў, якія кінулі ў міліцэйскі мікрааўтобус «кактэйль Молатава»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Падлеткам 15 і 16 гадоў.

Міліцыя ў Жабінцы затрымала двух падлеткаў 15 і 16 гадоў. 15-гадовы хлопец вырабіў кактэйль Молатава, а яго 16-гадовы сябар кінуў яго ў аўтамабіль, паведамляе прэс-служба МУС.

Увечары 11 жніўня ў цэнтры Жабінкі невядомыя кінулі бутэльку з гаручай вадкасцю і запаленай анучай у міліцэйскую «Газель». Бутэлька разбілася каля аўто. Полымя пашкодзіла ашалёўку. У здарэнні ніхто не пацярпеў.

Нядаўна міліцыя затрымала двух падлеткаў 15 і 16 гадоў. У міліцыі расказалі, што 15-гадовы хлопец вырабіў кактэйль Молатава, а яго 16-гадовы сябар кінуў яго ў аўтамабіль.

У дачыненні да 16-гадовага падлетка распачатая крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і незаконныя дзеянні з выбуховымі рэчывамі. 15-гадовы хлопчык не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці, але яго паставяць на ўлік у ІСН, а на ягоных бацькоў складуць пратакол за невыкананне абавязкаў у выхаванні дзяцей.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках