19 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, чаму кіты мяняюць гучнасць свайго спеву

Навукоўцы высветлілі, чаму кіты мяняюць гучнасць свайго спеву

Даследаванне правялі амерыканскія заолагі.

Навукоўцы з ЗША вызначылі, што сінія кіты пераключаюцца з начнога спеву на дзённы, а таксама мяняюць гучнасць гукаў, калі рыхтуюцца да міграцыі.

Праца апублікаваная ў часопісе Current Biology (пераклад - naked-science.ru). Сіні кіт уважаецца самай вялікай жывёлай на планеце, а яго песні - аднымі з самых гучных. Мяркуецца, што розныя тыпы кітоў выкарыстоўваюць складаныя песні - перш за ўсё ў шлюбных гульнях, - а вось простыя гукі, магчыма, служаць для паўсядзённай камунікацыі і навігацыі.

Вывучэнню песень кітоў прысвечана нямала прац і шматгадовых даследаванняў, аднак вызначэнне іх прызначэння вельмі размытае. Між тым паводзіны гэтых жывёл патрабуюць вывучэння, каб прадказваць іх міграцыі для прафілактыкі сутыкнення з суднамі, а таксама для захавання іх папуляцыі, бо сінія кіты знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Група навукоўцаў з Стэнфардскага ўніверсітэта і MBARI (ЗША) таксама вывучала сініх кітоў у паўночна-ўсходняй частцы Ціхага акіяна. Для гэтага даследчыкі параўналі гукі жывёл, якія яны выдаюць у розны час дня - удзень і ўначы, - на працягу некалькіх месяцаў. Для запісаў песень выкарыстоўвалі перадавыя тэхналогіі, напрыклад падводны мікрафон. Акрамя таго, навукоўцы ўсталявалі адмысловыя пазнакі на некаторых асобін. Запіс гукаў праводзілі на працягу пяці гадоў.

У выніку навукоўцы высветлілі, што гукі кітоў мяняліся ў пэўныя перыяды часу. Так, летам гучнасць спеваў паступова ўзрастала і спявалі кіты у асноўным па начах. Пік гучнасці прыходзіўся на кастрычнік і лістапад, калі кіты таксама часцей спявалі ўначы.

Пасля кожнага піка гукавой актыўнасці, па меры таго як кіты пачыналі міграваць у больш цёплыя воды, яны спявалі часцей удзень, а не ўначы. Так адбывалася ва ўсе гады назіранняў. Таму навукоўцы мяркуюць, што змяненне варыяцый кітовых песень звязана з міграцыямі, а не са шлюбным зносінамі, як лічылася раней.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках