23 красавiка 2024, aўторак, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абсурд у кубе

23
Абсурд у кубе
Валер Карбалевіч

У дыктатара хібяць нэрвы.

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале замыканне 29 кастрычніка меж Беларусі.

Інфармацыя аб замыканні мяжы з Латвіяй, Літвой, Польшчай ды Украінай стала для ўсіх поўнай нечаканасцю. Гэта было зроблена ў найгоршых беларускіх традыцыях. Тут прававы абсурд у кубе.

Па-першае, у цывілізаваных краінах аб замыканні мяжы абвяшчаюць зарання, называюць дату, каб усе маглі падрыхтавацца. У Беларусі гэта адбылося неспадзеўкі, раптоўна, постфактум.

Па-другое, у нармальных краінах такая пастанова прымаецца нейкім прававым актам найвышэйшых органаў улады. Прынамсі, пастановай урада. У нашым выпадку пра гэта ў вуснай форме паведаміў прадстаўнік Памежнага камітэта. Мяркуючы з усяго, ніякага дакумента пакуль няма.

Па-трэцяе, грамадзян Беларусі некалькі гадзін не пускалі ў краіну. Гэта поўнае прававое свавольства.

Навошта? Увесну Беларусь была адзінай краінай у Еўропе, якая не замыкала свае межы. Лукашэнка гэтым вельмі ганарыўся.

Тлумачэнне памежнікаў (у сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй) не вытрымлівае крытыкі. Бо яны чамусьці не замыкаюць мяжу з Расеяй. Таксама не спыняецца чыгуначнае і паветранае злучэнне.

Я думаю, рэальная прычына палітычная. Некалькі дзён таму прадстаўнікі памежнага камітэта паведамілі, што не пусцілі ў Беларусь падазроных людзей з Літвы або Польшчы, якія, мабыць, ладзіліся тут зрабіць рэвалюцыю.

То бок цяперашняя пастанова аб замыканні мяжы сведчыць пра нэрвовы стан найвышэйшага кіраўніцтва дзяржавы. Спачатку яно стварае свайго кшталту прапагандысцкую выяву замежнага ўмяшання. Затым яно пачынае верыць у свой міф і на гэтай падставе прымаць рэальныя пастановы. Кола замыкаецца. Беларусь імкліва набліжаецца да Паўночнай Карэі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках