16 красавiка 2024, aўторак, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскі капітан міліцыі рассмяшыў Сетку ідыёцкімі паказаннямі ў судзе

61
Лукашэнкаўскі капітан міліцыі рассмяшыў Сетку ідыёцкімі паказаннямі ў судзе
ФОТА: EX-PRESS.BY

Яўген Сямашка распавёў у судзе, як 75-гадовая жанчына «выказвала пратэст зефіркай».

Два дні ў жодзінскім гарадскім судзе разглядалі справу ў дачыненні да 75-гадовай Іраіды Міско паводле факта яе ўдзелу ў незарэгістраваных масавых мерапрыемствах. Шэсць пратаколаў падалі ў суд жодзінскія міліцыянты, якія здымалі яе на відэа ля крамы GREEN, па кожным з пратаколаў праходзіў разбор, піша ex-press.by.

75-гадовая жыхарка Жодзіна Іраіда Міско, кандыдатка сельскагаспадарчых навук, якая больш за 40 гадоў займалася навукай у НДІ земляробства і раслінаводства НАН Беларусі, пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня выходзіць са сцягам БЧБ, тым самым выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю з упэўненасцю, што права на гэта ёй гарантавана канстытуцыяй. Пра гэта яна распавядала на адным з папярэдніх пасяджэнняў суда.

ІРАІДА МІСКО. ФОТА МАРАТА БЕЛАГА, EX-PRESS.BY

Гэтым разам у судзе супраць Іраіды Васільеўны сведчылі супрацоўнікі аддзялення аховы грамадскага правапарадку лейтэнант Яўген Вайніловіч, намеснік начальніка гэтага аддзялення капітан міліцыі Зоя Кукушкіна, начальнік інспекцыі ў справах непаўналетніх маёр Дзмітрый Кракаўскі, капітан міліцыі Яўген Сямашка, а таксама ўчастковы Аляксандр Попчын.

Суду былі пададзеныя фота і відэа з выявай Іраіды Міско. На адной з фатаграфій, пададзенай міліцыянтамі, Іраіда Васільеўна трымае ў руцэ пасцілу бел-чырвона-белага колеру. «Так, гэта так яна выказвае пратэст. Зефіркай», - паведаміў суду капітан міліцыі Яўген Сямашка.

ПАСЦІЛА З ТАЕ САМАЕ КРАМЫ GREEN. ФОТА НОСІЦЬ ІЛЮСТРАЦЫЙНЫ ХАРАКТАР

Штраф у 20 базавых велічыняў (540 рублёў) - такое пакаранне Іраідзе Васільеўне Міско прызначыў суд.

Вядома, што пасля суда Іраідзе Міско паведамілі, што на яе ў міліцыі ёсць і іншыя пратаколы. У другой палове дня ў яе кватэру прыйшлі супрацоўнікі ГАУС. Яны правялі агляд і канфіскавалі кампутар.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках