1 снежня 2020, aўторак, 14:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ зафіксавалі рэкордны рост эканомікі

У ЕЗ зафіксавалі рэкордны рост эканомікі

Прырост ВУП паказаў самыя вялікія значэнні з моманту публікацыі звестак у 1995 годзе.

У трэцім квартале 2020 года эканоміка краін еўразоны ў параўнанні з папярэднім кварталам павялічылася на рэкордныя 12,7%. Таксама ва ўсіх дзяржавах-сябрах Еўрапейскага звязу рэальны ВУП з улікам сезонных ваганняў вырас на 12,1%. Пра гэта ў пятніцу, 30 кастрычніка, паведамляе Еўрастат.

Адзначаецца, што гэта быў самы рэзкі рост, з часу пачатку публікацыі звестак у 1995 годзе.

Эканоміка аднавілася у параўнанні з другім кварталам 2020 года, калі ВУП знізіўся на 11,8% у зоне еўра і на 11,4% у ЕЗ.

Пры чым самы высокі квартальны рост зафіксаваны ў тых краінах, якія паказалі самае вялікае падзенне ў мінулым квартале: у Францыі - 18,2%, Гішпаніі - 16,7 і Італіі - 16,1%.

У той жа час, у параўнанні з тым жа кварталам мінулага года ВУП з папраўкай на сезонныя ваганні знізіўся на 4,3% у зоне еўра і на 3,9% у ЕЗ, што ўяўляе сабой частковае аднаўленне пасля -14,8% і - 13,9% адпаведна ў папярэднім квартале.

Еўрастат адзначае, што папярэднія ацэнкі ВУП заснаваныя на няпоўных звестках, якія падлягаюць далейшаму перагляду.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».