24 верасня 2021, Пятніца, 2:51
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Персанал Менскай ЦЭЦ-4 выйшаў на акцыю салідарнасці са страйкоўцамі і студэнтамі

6
Персанал Менскай ЦЭЦ-4 выйшаў на акцыю салідарнасці са страйкоўцамі і студэнтамі

Работнікі ЦЭЦ звярнуліся да ўсіх, хто змагаецца з незаконным рэжымам.

Персанал Менскай ЦЭЦ-4 выйшаў на акцыю салідарнасці з страйкоўцамі і студэнтамі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Персанал Менскай ЦЭЦ-4 салідарны з усімі, хто выступае супраць хлусні, гвалту з боку ўлады.

Мы не можам застацца ўбаку, ужо больш за 50 чалавек выйшла з праўладнага прафзвязу, які падтрымлівае крывавы рэжым, і з кожным днём нас становіцца больш.

Мы хочам падтрымаць студэнтаў - будучыня нашай нацыі, работнікаў культуры - прыгажосць нашай нацыі, выкладчыкаў, спартоўцаў, рабочых і ўсіх неабыякавых да таго, што адбываецца сёння ў нашай краіне!

«Гродна-Азот», БелАЗ, МЭТЗ, МЗКЦ, МАЗ, МТЗ, «Беларуськалій», завадчане! Разам мы - сіла, мы пераможам!», - заявілі работнікі ЦЭЦ-4.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.