16 красавiка 2024, aўторак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 80 тысяч чалавек пратэставалі ў Варшаве супраць забароны абортаў

Блізу 80 тысяч чалавек пратэставалі ў Варшаве супраць забароны абортаў

Акцыі пратэсту не сціхаюць у Польшчы з 22 кастрычніка.

У Варшаве ўвечары ў пятніцу, 30 кастрычніка, прайшла адна з самых масавых акцый пратэсту супраць практычна поўнай забароны абортаў у Польшчы. Як перадала варшаўская радыёстанцыя Radio Kolor, у раёне 20.00 паводле мясцовага часу (22.00 паводле Менску) у цэнтры горада сабралася не менш за 80 тысяч дэманстрантаў.

Акцыя пад назвай «Марш на Варшаву» праходзіла ва ўмовах узмоцненай паліцэйскай прысутнасці. Будынак Нацыянальнага сходу - двух палатнага парламента краіны - ахоўваюць, між іншым вайскоўцы. Паводле звестак агенцтва AP, прыхільнікі ўльтраправых закідалі мітынгоўцаў сігнальнымі ракетамі.

Дэманстранты не выконваюць абмежаванні, уведзеныя праз пандэмію каранавіруса, што забараняюць збірацца ў грамадскіх месцах кампаніямі больш чым па пяць чалавек. Заклікі правакансерватыўнага ўрада краіны па магчымасці заставацца дома ў сувязі з рэзкім ростам ліку інфіцыраваных (30 кастрычніка было зафіксавана блізу 21 600 новых выпадкаў за дзень. - Рэд.) таксама былі праігнараваныя.

«Размова ідзе пра свабоду і годнасць людзей», - сказала прадстаўніца кіраўніцтва Агульнапольскай забастоўкі жанчын Клеменціна Суханава. «Імкненне людзей да пратэсту павінна стаць урокам любому, хто хоча навязаць аўтарытарныя падыходы», - дадала яна.

Акцыі пратэсту, не сціхаюць вось ужо дзявяты дзень, праходзяць 30 кастрычніка і ў іншых гарадах Польшчы. Ім папярэднічала пастанова Канстытуцыйнага суда краіны, якая прызнала незаконным перапыненне цяжарнасці пры высокай імавернасці парокаў развіцця плоду. Аборты дазволеныя ў Польшчы з гэтага часу толькі ў тых выпадках, калі апладненне адбылося ў выніку згвалтавання або інцэста, а таксама калі цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках