28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспертка патлумачыла, чаму часам тэсты на COVID-19 даюць збой

Экспертка патлумачыла, чаму часам тэсты на COVID-19 даюць збой

На сёння даступна некалькі варыянтаў даследаванняў.

Кіраўніца кірунку лабараторнай медыцыны ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Алена Ціванава канстатуе: часам тэст на COVID-19 можа даваць адмоўны вынік, нягледзячы на наяўнасць характэрных сімптомаў у чалавека, піша сайт healthinfo.ua.

Прычыны: малая колькасць віруса ў біяматэрыяле, пазнейшыя стадыі захворвання і банальны чалавечы фактар.

«Ужываныя сёння тэст-сістэмы адрозніваюцца высокай дакладнасцю. Аднак магчымыя і адмоўныя адказы, нават пры наяўнасці сімптомаў, падобных з COVID-19. Прычыны таму могуць быць наступныя: невялікая вірусная нагрузка (малая колькасць віруса ў біяматэрыяле), пазнейшыя стадыі захворвання (вірус ужо «спусціўся» ў лёгкія з верхніх дыхальных шляхоў), чалавечы фактар (парушэнні пры ўзяцці біялагічнага матэрыялу). Пры гэтым масавае тэставанне дазваляе выявіць як захварэлых на ранняй стадыі, так і бессімптомных носьбітаў», - кажа Ціванава.

На сёння даступна некалькі тыпаў даследаванняў: наўпроставыя (выяўленне ўзбуджальніка) і ненаўпроставыя (выяўленне факта імуннага адказу). Да першага тыпу даследаванняў належаць пошук РНК віруса з дапамогай мазка з носа і ротаглоткі і экспрэс-аналізы на вірусныя антыгены (бялкі, якія ўваходзяць у склад віруса і распазнаюцца імунітэтам). Да другога тыпу - выяўленне антыцелаў да каранавірусу (IgM і IgG).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках