23 красавiка 2024, aўторак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус з гульцамі беларускага футбольнага клуба сутыкнуўся з ласём

11
Аўтобус з гульцамі беларускага футбольнага клуба сутыкнуўся з ласём

ДТЗ адбылося пад Мілавідамі.

Аўтобус з гульцамі каманды беларускай першай лігі «Слонім 2017» сутыкнуўся з ласём, - паведамляе прэс-служба клуба.

- Па вяртанні клубу пасля гульні з «Гранітам» на трасе Р-43 не даязджаючы 10 км да Мілавідаў, аўтобус на якім ехала каманда сутыкнуўся з ласём. Дзякуючы разумным дзеянням кіроўцы, які паспеў загамаваць і крыху ўзяцца ўправа, сутыкненне з жывёлінай было па датычнай.

Ніхто з каманды, на шчасце, не пацярпеў. Лася адкінула ў левы кювет без прыкмет жыцця, у аўтобусе была пабітая лабавая шыбіна і пашкоджаныя паветраныя патрубкі.

На выклік прыехала Ляхавіцкая ДАІ, якая зафіксавала выпадак ДТЗ і арганізавала ахову цела жывёлы да прыбыцця супрацоўнікаў прыродааховы. Няспраўнасці ў паветранай сістэме былі ліквідаваны ўласнымі сіламі і аўтобус працягнуў рух, - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках